Гаворачыя галовы
Гаворачыя галовы | |
---|---|
польск.: Gadające głowy | |
Жанр | дакументальны фільм |
Рэжысёр | Кшыштаф Кеслёўскі |
Сцэнарыст | Кшыштаф Кеслёўскі |
Аператар |
Яцэк Пятрыцкі Пётр Квяткоўскі |
Кінакампанія | Студыя дакументальных і мастацкіх фільмаў |
Працягласць | 14 хв. |
Краіна | |
Мова | польская |
Год | 1980 |
IMDb | ID 0080770 |
«Гаво́рачыя гало́вы» (польск.: Gadające głowy) — польскі чорна-белы дакументальны фільм 1980 года, зняты Кшыштафам Кеслёўскім па ўласным сцэнарыі. Фільм атрымаў узнагароду на Міжнародным фестывалі кароткаметражных фільмаў у Оберхаўзене (1981)[1].
Апісанне фільма
[правіць | правіць зыходнік]У 1979 годзе Кшыштаф Кеслёўскі правёў своеасаблівае сацыялагічнае даследаванне. Палякам рознага ўзросту, роду дзейнасці і сацыяльнага становішча задаваліся чатыры простыя пытанні:
- У якім годзе Вы нарадзіліся?
- Кім Вы з’яўляецеся?
- Што для Вас самае галоўнае?
- Чаго б Вы хацелі?
Вынікам гэтага апытання стаў невялікі дакументальны фільм. Кеслёўскі адабраў адказы 44 чалавек і расставіў іх у храналагічным парадку: ад наймалодшага да найстарэйшага. Цягам 14 хвілін на экране адна за адной з’яўляюцца «гаворачыя галовы», а ў ніжнім правым куце адлюстроўваецца год нараджэння чалавека. Пачынаючы ад немаўлятка, якое яшчэ не ўмее размаўляць, праз дзяцей, школьнікаў, студэнтаў, дарослых і састарэлых мы назіраем як змяняюцца жаданні людзей рознага ўзросту і ў розных жыццёвых сітуацыях. Фільм уяўляе сабой своеасаблівы калектыўны партрэт палякаў[1][2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ганаровае згадванне на Міжнародным фестывалі кароткаметражных фільмаў у Оберхаўзене (1981).[1]
Уплыў на кінематограф
[правіць | правіць зыходнік]Фільм «Гаворачыя галовы» спарадзіў шэраг падобных прац. Сярод іх дакументальны фільм беларускай рэжысёркі Вольгі Дашук «Партрэт» (2016). «Гэты фільм — спроба калектыўнага партрэту сучасных беларусаў — ад гадавалага дзіцяці да амаль 100-гадовых. Яны адказваюць на розныя пытанні. Пра перажытае гора. Пра тое, чаго баяцца. Пра нацыянальнае пачуццё. Пра самае важнае для іх. І пра мары»[3].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Gadające głowy (польск.). Інтэрнэт-база польскага кіно. «FilmPolski.pl». Праверана 12 верасня 2018.
- ↑ Gadające głowy (польск.). Вэб-сайт «Filmweb.pl». «Filmweb.pl». Праверана 12 верасня 2018.
- ↑ Інга Астраўцова. Партрэт. Фільм Вольгі Дашук . «Белсат» (30 студзеня 2017). Праверана 12 верасня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гаворачыя галовы на YouTube
- Гаворачыя галовы на сайце «Internet Movie Database» (англ.) (на 12.09.2018)
- Гаворачыя галовы на сайце «AllMovie.com»
- Гаворачыя галовы на сайце «FilmWeb.pl» (на 12.09.2018)
- Гаворачыя галовы ў інтэрнэт-базе польскага кіно «FilmPolski.pl»